Voici les paroles de la chanson : Lohkija-lohkija , artiste : N.R.M. Avec traduction
Texte original avec traduction
N.R.M.
Здымай сядло, гасі сьвятло,
Па плечы сьнегу намяло.
Ці то ня сьнег, ці проста час
Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас.
Растуць дамы пасьля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
У сьветлым сьне ці ў цёмных днях
Сказалі мне, што ты — мая.
Ніхто нічый, усе свае,
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм,
Дзе кожны — сам сабе герой.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Было і ёсьць, і наша злосьць
Нібыта ў глытках нашых косьць.
Над намі страх нібыта сьцяг,
І мы жывем, нібы ў гасьцях.
Зьбірай сяброў, запальвай газ —
Усё стагодзьдзе — дэкаданс.
Здымай сядло, гасі сьвятло —
Па плечы сьнегу намяло.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Chansons en différentes langues
Traductions de haute qualité dans toutes les langues
Trouvez les textes dont vous avez besoin en quelques secondes